Автор: Алесь Белы
Самы цымус
«Самы цымус» — кніга пра смакі і кулінарную спадчыну, якая аб’ядноўвае беларусаў, габрэяў і шляхту на супольнай зямлі. Алесь Белы прапануе 15 захапляльных нарысаў пра кухню мінулага і дзясяткі арыгінальных рэцэптаў, пераплеценых з гісторыяй, гумарам і жыццём. Ілюстрацыі Юрыя Таўбкіна надаюць выданню атмасферу сапраўднага кулінарнага альбома. Гэта больш, чым кулінарная кніга — гэта культурны дакумент са смакам бабкі, кішкі і крупніку.
zł109.00
Отправим в течение 1-2 рабочих дней
Бесплатная доставка по Польше на заказы от 150 zl, для стран ЕС от €100 и €150. Подробнее о доставке
Описание
15 нарысаў і некалькі дзясяткаў арыгінальных рэцэптаў ад выдатнага знаўцы гістарычнай кухні Алеся Белага. Аўтарскія ілюстрацыі Юрыя Таўбкіна.
На свеце напісана і выдадзена процьма кніг пра габрэйскую кухню. Самых розных – сур’ёзных, вясёлых, лёгкіх, грунтоўных, мудрагелістых, трагічных… А пра гісторыю кухні беларускай кніг зусім няшмат. І вось новая кніга, незвычайная. Пра габрэйскую і беларускую кухню адначасова. І нават болей: пра кухню трох гістарычных персанажаў, што да пары жылі на адной зямлі:
селяніна,
пана,
местачковага рамесніка і гандляра.
Як такое магчыма?
А бо і пан, і жыд, і мужык — маючы розную свядомасць і розныя традыцыі — елі той самы крупнік. Або бабку. Або кішку. Хоць і гатавалі іх крыху па-рознаму, і елі пад розныя нагоды. Гэтая кніга — пра знакавыя супольныя стравы трох культур.
Пра самы цымус.
- Автор
- Алесь Белы
- Издательство
- Gutenberg Publisher
- Иллюстрации
- Юрый Таўбкін
- Год выпуска
- 2024
- Количество страниц
- 238
- Тип обложки
- твёрдая
- Код
- алесь белы
- Формат
- 4 × 23 × 17 см
- Вес
- 794
- ISBN
- 978-83-68016-08-6
Беларускія кнігі
Смотреть всёОтправляем книги в 43 страны!
По всему Евросоюзу, в Великобританию, Швейцарию и другие страны
Посмотреть весь список и узнать о доставке